Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.03.24

Экскурсія ў Духоўна-патрыятычны комплекс у старадаўнім парку г. Бяроза

Сёння выхаванцы сярэдняй і старэйшых груп наведалі Духоўна-патрыятычны комплекс у старадаўнім парку г.Бяроза.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі Аскірка Н.П. і Грынкевіч А.А. расказалі дзецям пра тое, што тут увекавечаны імёны салдат, якія загінулі ў Афганістане, пры выкананні воінскіх абавязкаў. Комплекс уключае помнік "Мужнасці і смутку», які ўяўляе сабой дзве стэлы на бетонным пастаменце, тут жа пералічаныя імёны загінулых; побач размешчаны фантан «Чаша слёз», за якім арганізавана невялікая выстава узораў баявой тэхнікі. Сярод экспанатаў верталёты Мі-8 і МІ-24, зенітная ўстаноўка, самалёт-СУ-25.