Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.03.24

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

З 11 па 15 сакавіка ў старэйшай групе праведзены тэматычны тыдзень "Права дзіцяці".

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выхаванцы сада азнаёміліся з паняццем "права" і асноўнымі правамі, якія абараняюць кожнага грамадзяніна нашай Рэспублікі. Была праведзена гутарка, дзе дзеці знаёміліся з важным дакументам у іх жыцці, гулялі ў дыдактычныя гульні. Выхаванцы таксама замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.