Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.03.24

Рэспубліканская кампанія «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва, павышэння ўзроўню інфармаванасці аб надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, спосабах і сродках абароны, навучання насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі «А таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале "Увага ўсім!" у Бярозаўскім раёне з 1 па 29 сакавіка пройдзе Рэспубліканская кампанія «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.

Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія пройдзе ў тры этапы. Работнікі МНС раскажуць аб правільных дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», аб наяўных небяспеках на тэрыторыі раёна, спосабах абароны, аб эвакуацыі і навучаць навыкам паводзін у розных надзвычайных сітуацыях: пры пажарах у прыродных экасістэмах, бяспечным паводзінам на вадаёмах, пры небяспечных метэаралагічных з'явах, аварыях на радыяцыйных і хімічна небяспечных аб'ектах і шмат чаму іншаму. Таксама работнікі МНС прадэманструюць відэаролікі і відэафільмы «сігнал «Увага ўсім!» і «дзеянні па сігнале» «Увага ўсім!». Абавязкова навучаць і прадэманструюць, як правільна карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны. Ратавальнікі адпрацуюць з хлопцамі ўменні і навыкі па аказанні першай дапамогі.

МНС нагадвае:

не ўжывайце адкрыты агонь і не паліце ў домаўладаннях, гаспадарчых адрынах, кладоўках і іншых месцах захоўвання згаральных матэрыялаў;

не кідайце непагашаныя недакуркі і запалкі;

Сачыце за станам электраправодкі і не пакідайце без нагляду электрычныя прыборы;

выконвайце правілы эксплуатацыі печаў;

выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў, не дапускайце спальвання сухой расліннасці на корані;

Сачыце за спраўнасцю аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Гэты прыбор у выпадку пажару падасць гукавы сігнал і абудзіць вас, але гэта пры ўмове спраўнасці элемента харчавання. Не забывайце, што выкарыстоўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік можна той, які адпавядае патрабаванням ТР ЕАЭС 043/2017.