Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.02.24

23 лютага ў дзіцячым садзе

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь-свята ўсіх, хто стаяў на абароне нашай краіны, хто ахоўвае нас цяпер, гэта свята хлапчукоў, якія ў будучыні гатовыя будуць пастаяць за гонар Радзімы, гэта магчымасць лішні раз нагадаць нашым дзецям пра тое, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць.

У нашым дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу-Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На працягу дня ва ўсіх узроставых групах праводзіліся розныя мерапрыемствы: чытанне твораў мастацкай літаратуры, гутаркі, гульні, сузіраньне ілюстрацый па тэме, адгадваньня загадак аб ваеннай тэхніцы, аб розных родах войскаў, маляванне па тэме.

З вялікай цікавасцю выхаванцы падрыхтавалі падарункі для любімых тат, дзядуляў, старэйшых братоў.

Жаночы калектыў дзіцячага садка ад усяго сэрца павіншаваў нашых мужчын з гэтым святам. Віншаванне прайшло ў забаўляльна-гульнявой форме. У завяршэнне свята былі ўручаны падарункі.

Дарагія мужчыны, таты, дзядулі, яшчэ раз ад усёй душы віншуем са святам! Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, добрага настрою і любові блізкіх!