Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.02.24

Дзень здароўя «З фізкультурай мы дружныя – нам хваробы не страшны»

З мэтай умацавання здароўя, фарміравання асноў здаровага ладу жыцця ў Дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Дзіцячы сад №1 г .Бяроза» прайшоў Дзень здароўя «З фізкультурай мы дружныя – нам хваробы не страшны».

З выхаванцамі сярэдняй і старэйшай груп была праведзена фізкультурная забаўка, у госці да дзяцей прыходзіў Доктар «Айбаліт». Падчас забавы дзеці замацавалі ўяўленні аб прафілактычных мерапрыемствах, у перыяд прастудных захворванняў, а таксама паўтарылі мерапрыемствы пры захворванні. Дзеці спаборнічалі, гулялі, адгадвалі загадкі.

Акрамя таго, выхавацелямі дашкольнай адукацыі праводзіліся пазнавальныя гутаркі, рухомыя гульні, чытанне мастацкай літаратуры, завучванне прыказак пра здароўе, разважанне над праблемнымі сітуацыямі, накіраванымі на фарміраванне ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця, захаванне і ўмацаванне фізічнага, псіхічнага здароўя. Выхаванцы былі ў захапленні ад "Дня здароўя", атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!

Рэгулярнае правядзенне падобных Дзён здароўя спрыяе ўмацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя, фарміраванню каштоўнасных адносін да здаровага ладу жыцця ў выхаванцаў.