Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.12.23

Навагоднія ранішнікі

Напярэдадні Новага года ў нашу ўстанову дашкольнай адукацыі прыйшла добрая, прыгожая, чароўная казка.

У нашым дзіцячым садзе, з 26 па 29 снежня 2023 года, былі праведзены навагоднія ранішнікі.

Казачна ўпрыгожаная музычная зала, бліскучыя агеньчыкі, прыбраная ёлка, займальныя танцы падарылі дзецям і гасцям свята святочны, навагодні настрой. Хлопцы былі ў захапленні ад нечаканых навагодніх сюрпрызаў і сустрэчы з дзядулем Марозам і Снягуркай, і іншымі казачнымі героямі!