Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.12.23

У Новы 2024 год без небяспекі

На тэрыторыі Бярозаўскага раёна працягваецца Рэспубліканская інфармацыйная кампанія " будзь побач з дзіцем!». І напярэдадні навагодніх і калядных святаў ратавальнікі Бярозаўскага РАНС хочуць нагадаць бацькам і дзецям пра бяспеку жыццядзейнасці.

Дарослым трэба памятаць, што запалкі і запальніцы дзецям не цацкі. Таму не варта захоўваць падобныя рэчы ў лёгкадаступных для дзяцей месцах. Дзеці пазнаюць навакольны свет шляхам даследавання, У сувязі з гэтым захоўваць сродкі бытавой хіміі і медыцынскія прэпараты трымаць трэба ў недаступных месцах. Вокны ў кватэрах-зона павышанай небяспекі для малалетніх. Бацькам важна памятаць, што адкрываць вокны ў кватэры трэба пры забеспячэнні бяспекі для дзяцей, г.зн. перамясціць іх на час у іншы пакой. Забаронена пакідаць непасед адных без нагляду ў пакоях, дзе адчыненыя вокны.

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў не лішнім будзе нагадаць аб захаванні правіл бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў. Важна памятаць, што набываць такія вырабы дазволена толькі ў спецыялізаваных крамах і абавязкова звярнуць пры куплі на тэрмін захоўвання питард, бенгальскіх свечак, салютаў. Самая доўгачаканая і радасная падзея для дзяцей-Упрыгожванне навагодняй елкі, таму МНС яшчэ раз хоча нагадаць, што выкарыстоўваць трэба толькі бяспечныя цацкі, а перад адыходам да сну неабходна адключаць ад электрычнай сеткі гірлянду.