Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.09.23

Дзень ведаў «Мір і стварэнне - сувязь часоў і пакаленняў»

Сёння ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад №1 г.Бяроза» праведзена ўрачыстая лінейка з выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь нашымі выхаванцамі, узняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

У рамках адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" праведзены заняткі на тэму «Мір і стварэнне – сувязь часоў і пакаленняў».

Дарагія выхаванцы, паважаныя бацькі, педагогі і работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі, віншуем Вас З Днём ведаў!

І хай мы яшчэ не ў школе, але ўсё ж смела і ўпэўнена адкрываем гэты свет і атрымліваем новыя веды. Хай усё ў нашых дзетак складваецца добра і паспяхова, хай з лёгкасцю запомняцца літары і лічбы, хай будзе непераможнае жаданне вучыцца і весяліцца.