Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.04.23

Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам»

Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам» стартуе з 10 красавіка

Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правілаў альбо ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі.

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 10 па 28 красавіка арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вяснова-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам». Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

Акцэнт у акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі вы можаце звярнуцца ў Бярозаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах 101 або 112 для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці – Усталюйце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.

Прымайце ўдзел у акцыі і будзьце ў бяспецы!