Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.01.22

Акцыя "Стань прыкметней у цемры!"

Для актывізацыі работы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і прыцягнення ўвагі да праблемы нашэння дзецьмі святлоадбівальных элементаў праводзілася акцыя " Стань прыкметней ў цемры!»

Флікеры-гэта вырабы для дзяцей і дарослых у выглядзе нашывак, шаўронаў або падвесак для нашэння ў начны час для зніжэння выпадкаў наезду на пешаходаў. Маленькая падвеска на шнурку або значок на шпільцы замацоўваюцца на вопратцы, налепкі - на ровары, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флікер выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне, на думку экспертаў па бяспецы дарожнага руху, зніжае дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў!

Такі элемент дазволіць лепш заўважыць дзіця, калі на вуліцы цёмна, што актуальна для зімовага часу года і проста ў пахмурнае або дажджлівае надвор'е. Вельмі добра, калі святлоадбівальныя элементы ўжо прысутнічаюць на вопратцы, але калі іх няма, то такія элементы можна набыць і прышыць самастойна.